сайт rukodelie.by
english

полезно посетить

knit-crochet.ru - Актуальные модели для вязания спицами и крючком.

crochetpattern.ru - Коллекция узоров крючком

knitpattern.ru - Коллекция узоров спицами

все ссылки
на главную :: статьи :: БАГАЧ – язычнiцкае свята ўраджаю

БАГАЧ – язычнiцкае свята ўраджаю

22-23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.

Багач – язычніцкае свята ўраджаю.
Гэтае восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі Багам i Духам за дапамогу. На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвяраванні Духам поля, ўраджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу, або Даждзьбогу.

Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі зямлю, дык толькі пад позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авёс, грэчку і іншыя. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. У народе казалі: “Прыйшоў багач – кiдай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку”. Асноўная ж сялянская праца ад гэтага часу працягвалася ў гумне, асеці, млыне.

“Багачом” называлi таксама кошык з жытам i свечкаю (жыта намалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара). З “багачом” абыходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне заганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго “багач”. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкаў урачыстага абходу). Народ верыў, што “багач” забяспечвае дому багацце i шчасце.

ИСТОЧНИК: Журнал "Ксюша. Для любителей рукоделия. Умелые ручки"

вернуться в раздел: статьи >>

 

 

 

Галерея творчества

топ-модель из галереи творчества
топ-модель из галереи творчества

ОБЗОР ОЧЕРЕДНЫХ ЖУРНАЛОВ, НА КОТОРЫЕ МОЖНО ПОДПИСАТЬСЯ

Платье силуэта ампир, связанное спицами


Платье силуэта ампир, связанное спицами

другие модели

"Ксюша. Для тех, кто вяжет"

Вязаная крючком круглая салфетка


Вязаная крючком круглая салфетка

другие модели

"Ксюша. Для любителей рукоделия"

Мини-схемы для вышивки крестом на морскую тему


Мини-схемы для вышивки крестом на морскую тему

другие модели

"Ксюша. Умелые ручки"

 

карта сайта | контакты |
©2004-2017 Добровольский С.Э. Все права защищены.
Копирование и/или использование материала сайта полностью или частично,
для последующего коммерческого использования возможны только
с официального разрешения редакции журналов "Ксюша"
Хостинг - HOSTER.by